BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Як можа скончыцца вайна ў Іране?

Новая вайна на Блізкім Усходзе ператварылася ў сапраўдную вайну на знясіленне. Забойства вярхоўнага лідара Алі Хаменэі не прывяло адразу да змены рэжыму, і відавочна, што Іран не збіраецца здавацца.

Барыс Балтэ
Барыс Балтэ

Беларускі актывіст з Ізраіля Барыс Балтэ адзначае, што на гэтым фоне ў Ізраілі паступова змякчаецца рэжым надзвычайнага становішча:

– Усё працуе. У некаторых гарадах нават пачалі працу школы. Дзяржаўныя ўстановы, праўда, яшчэ не працуюць. Напэўна чыноўнікі думаюць, што калі яны выйдуць на працу, то на іх пасыпяцца ракеты. Таму што бізнесы так не думаюць, усе бізнесы працуюць.

Беларускі актывіст з Ізраіля Барыс Балтэ называе асноўныя магчымыя сцэнарыі завяршэння супрацьстаяння:

– Магчыма міністр замежных спраў мае рацыю ў тым, што сам народ Ірану павінен скінуць рэжым, і тое, што адбываецца зараз, – вымотваюць рэжым, каб ён усе сілы кідаў на вайну і каб такім чынам змяншалася колькасць яго карнікаў пад ударамі амерыканскай і ізраільскай авіяцыі. Такім чынам, каб у іх ужо не было сіл на падаўленне народных пратэстаў.

Вядома, што нягледзячы на тое, што вялікая частка ПВО і ваенна-марскога флота Ірана амаль цалкам знішчана, сухапутныя сілы — у першую чаргу Корпус вартаўнікоў ісламскай рэвалюцыі (КСІР), галоўны аплот рэжыму — па-ранейшаму здольныя падаўляць унутраныя пратэсты.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя