BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Як не пайсці на “выбары”?

Да людзей, якія не хочуць галасаваць на так званых прэзідэнцкіх выбарах, ніякага фізічнага гвалту хутчэй за ўсё ўжывацца не будзе. Таму заўсёды можна знайсці прычыну, чаму не прыходзіць на выбарчыя ўчасткі. У гэтым перакананы сакратар Рады Моладзевага Блоку Даніла Лаўрэцкі.

Здымак ілюстрацыйны

– Відавочна, што людзям трэба прымаць рашэнне самім. Калі яны сапраўды не хочуць галасаваць датэрмінова ці ўвогуле галасаваць, заўсёды можна паспрабаваць ва ўсялякім выпадку спасылацца на нейкія тэхнічныя праблемы – кшталту баліць страўнік ці, напрыклад, трэба ехаць да родзічаў ці нават асабістыя планы.

Нібы выбары прэзідэнта ў Беларусі пройдуць ужо на гэтым тыдні, у нядзелю, 26 студзеня. Выглядае як працэдура пераабрання Аляксандра Лукашэнка ў чарговы раз праз адсутнасць рэальнай альтэрнатывы, адсутнасць свабоды слова і наяўнасць палітвязняў.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя