Хто павінен атрымаць кампенсацыю з пацярпелых ад рэжыму, ці павінны беларусы мець асабістую зброю і якую дарогу павінна выбраць Беларусь. Такія пытанні будуць абмеркаваны ў нядзельным эфіры Беларускага Радыё Рацыя ў перадача «Вочы ў вочы» з Зянонам Пазьняком.

Грамадска-палітычны дзеяч, стваральнік БНФ «Адраджэнне» Зянон Пазняк лічыць будучыню Беларусі ў Балта-чарнаморскай супольнасці, кажа Зянон Пазняк:
– Украіна, Беларусь, Літва, Латвія. Паміж чорным і балтыйскім морам. Усе рэсурсы ёсць: і чалавечыя, і энергетычныя. Паміж двума морамі вельмі выгоднае становішча. Энергетычныя рэсурсы пойдуць з поўдня на поўнач, з поўначы на поўдзень, і Расея са сваімі нафтай і газам нам будзе непатрэбная, і не будзе нам дыктаваць ніякія ўмовы. Таму наша будучыня. Таму наша будучыня – незалежная Беларусь, незалежная дэмакратыя, эканоміка, і балта-чарнаморская супольнасць.
Шостая перадача з цыклу «Вочы ў вочы» з Зянонам Пазняком прагучыць у эфіры Радыё Рацыя 2 чэрвеня ў (15.35 польскага часу, 16.35 – беларускага), таксама можна слухаць яе на нашым сайце.
Беларускае Радыё Рацыя