Як у свеце адрэагавалі на выбары дэпутатаў у Беларусі. Адразу пасля закрыцця выбарчых участкаў у Беларусі Дзярждэп ЗША выступіў з заявай, у якіх назваў выбары ў Беларусі фіктыўнымі.
Пазней выказаліся прадстаўніцтвы іншых краін і еўрапейскія палітыкі. З рашучым асуджэннем «сістэматычных рэпрэсій падчас выбараў» у Беларусі выступіла знешнепалітычнае ведамства Германіі.
Група “За дэмакратычную Беларусь” у нямецкім Бундэстагу выказала словы падтрымкі беларускаму народу: “Мы – разам з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. І псеўда-выбары Лукашэнкі гэтага не зменяць”.
Міністэрства замежных спраў Аўстрыі заявіла: “Парламенцкія выбары ў Беларусі ані свабодныя, ані сумленныя. Мы працягнем працаваць для вольнай, незалежнай і квітнеючай Беларусі”.
Беларускае Радыё Рацыя