BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Як украінцы ставяцца да Беларусі – даследаванне

Пераважная большасць украінцаў негатыўна ставяцца да Беларусі, паказвае праведзенае ў гэтым годзе апытанне Украінскага цэнтра эканамічных і палітычных даследаванняў імя Аляксандра Разумкова. Амаль 80% апытаных лічаць Беларусь “краінай, якая ваюе супраць Украіны”.

Здымак ілюстрацыйны

Абсалютна станоўча да Беларусі адносяцца толькі 2,5 працэнта апытаных, пераважна станоўча – 6,9 працэнта.

За поўны разрыў адносін з Беларуссю “пасля перамогі Украіны і дэакупацыі яе тэрыторыі” адназначна выказаліся 43,8% апытаных.