BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Якая можа быць канкурэнцыя, калі няма перспектывы, будучыні, маладых мазгоў”

Галоўны вынік 30-гадовага кіравання Аляксандрам Лукашэнкам Беларуссю – адсутнасць візіі будучыні для краіны. Такое меркаванне выказаў нашаму радыё намеснік кіраўніка Народнага Антыкрызіснага Упраўлення Арцём Брухан:

Калі прааналізаваць 30 год яго ўлады, тут трэба абазначыць некалькі трэкаў. І вось першы галоўны трэк, які хацелася б мне абазначыць як былому чыноўніку., чалавеку, які працаваў у сістэме, і які прыйшоў у сістэму маладым чалавекам і спрабаваў неяк яе ўнутры змяніць ці зразумець, якая перспектыва і куды далей будзе рухацца краіна, – няма перспектывы. Тое, што ён за 30 гадоў зрабіў, – гэта адсутнасць  будучыні, візіі будучыні для Беларусі і па-сутнасці перспектывы для моладзі, якая зараз там знаходзіцца. Вось гэта самы галоўны вынік яго праўлення. І гэта найбольш жудаснае, што можа быць, – адсутнасць перспектывы, адсутнасць будучыні.

РР: Як вы ацэньваеце цяпер сітуацыю, якая адбываецца на беларуска-польскай мяжы?

Арцём Брухан: Сітуацыя, якая зараз адбываецца на мяжы, гэта таксама вынік улады Лукашэнкі. Але гэта цяпер закранае вельмі вялікую колькасць людзей. Калі раней частка грамадства была, так бы мовіць, па-за палітыкай, то цяпер гэта закранае ўсіх. І чым больш гэты чалавек знаходзіцца ва ўладзе, чым больш ён эскалюе сітуацыю, тым больш людзей закранае гэта сітуацыя. Што тычыцца непасрэдна мяжы, на жаль, гэта адэкватная рэакцыя Еўрапейскага звязу, якая прыводзіць да пытанняў простых беларусаў, але гэта рэчаіснасць. Таму што саўдзел у вайне, санкцыйны ціск, які адбываецца на Расею, і ў тым ліку і на Беларусь, як саўдзельніцу гэтай агрэсіі, таму гэта ўсё вынікі дзейнасці самога Лукашэнкі.

Не трэба вінаваціць Захад, Польшчу ці кагосьці яшчэ за тое, што робіць Лукашэнка. Гэта яго адказнасць.

РР: Што тычыцца эканамічных стасункаў з іншымі краінамі, якія тут вы бачыце перспектывы, ці магчыма неяк яшчэ палепшыць эканамічны стан у Беларусі?

Арцём Брухан: Насамрэч сітуацыя. Вось гэты галоўны міф, што Лукашэнка змог захаваць цяжкую прамысловасць, трактары і іх кудысьці там прадаваць, арганізаваць гандаль з іншымі краінамі, насамрэч гэтая сітуацыя пагаршаецца. Давайце паглядзім, што адбываецца на расейскім рынку – туды прыйшлі кітайскія тавары, кітайская прамысловасць. І цяпер дастаткова вялікая канкурэнцыя, нават на расейскім рынку. І Лукашэнка на гэтым робіць акцэнт. Якая можа быць канкурэнцыя, калі няма перспектывы, няма будучыні, няма маладых мазгоў, якія б маглі гэта ўсё развіваць.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя