BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Якая сітуацыя ў Ізраілі?

Больш маштабная наземная аперацыя войска Ізраілю супраць Хезбалы можа пачацца ў лічаныя дні. На ліванскай мяжы ўведзеная зачыненая ваенная зона. У той жа час Ізраільская дзяржава заклікала жыхароў паўднёвага прыгарада Бейрута да эвакуацыі, — бачаннем сітуацыі знутры Блізкага Усходу падзяліўся грамадзянін Ізраіля, які нарадзіўся і жыў у Беларусі Барыс Чарнаглаз:

Вайна, можна так сказаць, набірае абароты, бо ідзе эскалацыя. Цяпер вось вельмі такая складаная сітуацыя, проста гарачая. На поўначы Ізраіля, на мяжы з Ліванам, Сірыяй, там Ізраіль актыўныя дзеянні пачаў з пэўнага моманту, але гэта было ўжо пасля таго, як тамака многія гарады, населеныя пункты Ізраілю змушаныя былі эвакуявацца, там суцэльныя былі абстрэлы.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Разам з тым, літаральна праз тыдзень, 07 кастрычніка, набліжаецца гадавіна пачатку бягучага палестына-ізраільскага канфлікту. У палоне ХАМАС перыбывае звыш 100 ізраільскіх грамадзянаў.

Беларускае Радыё Рацыя