BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Якая сітуацыя ў Ізраілі?

Усё яшчэ больш адбываецца абвастрэнне сітуацыі на Бліжнім Усходзе . Не вычарпаны канфлікт у Сектары Газа, пачынаецца наземная аперацыя Ізраіля і ў Ліване, а Іран атакуе ізраільскую дзяржаву сотнямі ракетаў ужо другі раз за бягучы год, — пра стан рэчаў падзяліўся аповядам грамадзянін Ізраіля беларускага паходжання Вадзім Штэйнман:

Асноўная актыўнасць перайшла ў паўночную частку Ізраіля. У нас абстрэлы ўжо спыніліся на нейкі час, і большая частка ізраільскіх войскаў выведзеная з Газы. Уся ізраільская поўнач стала абстрэльваецца ракетамі, дзясяткамі ракет. Поўнач — я маю на ўвазе да раёна Хайфы і Кенерэта. Гэта досыць вялікая плошча.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Учора ўвечары, 1 кастрычніка, Іран нанёс масіраваны ракетны ўдар па Ізраілі. Цахал абяцаў адказаць у бліжэйшы час на ўдары з боку іранскай дзяржавы.

Беларускае Радыё Рацыя