BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Якая сітуацыя ў Ізраілі?

Запуск дзясяткаў ракет ад Хізбалы па ізраільскай тэрыторыі, «абмежаваны» ўдар Ізраіля па Іране, ды надалей нявызначаны лёс ізраільскіх закладнікаў у палоне ХАМАС. Усё гэта пра бягучую сітуацыю ў Ізраілі, — сваімі назіраннямі падзялілася грамадзянка Ізраіля, што нарадзілася і жыла ў Беларусі, Марына Аверычэў:

Сітуацыя ў Ізраілі ў апошнія дні досыць напружаная, як і ў прынцыпе ўвесь мінулы год. Ужо мы больш за год у стане вайны, калі мы пад пастаяннымі абстрэламі. Калі раней гэта былі паўднёвыя межы і цэнтральныя межы Ізраілю, цэнтр Ізраілю, на сённяшні дзень уся поўнач Ізраілю схільная штодзённым, штогадзінным абстрэлам.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

З моманту пачатку бягучага палестына-ізраільскага канфлікту мінула амаль што 400 дзён. За гэты час абвастрылася сітуацыя на ліванскай мяжы і захоўваецца напружанасць з іранскай дзяржавай.

Беларускае Радыё Рацыя