Моладзь у палітыцы. Адпаведна яны нясуць свежыя ідэі і не маюць палітычнага цяжару. «Старой апазіцыяй» іх дакладна не назавеш. У эфіры Беларускага Радыё Рацыя размаўляем з сябрамі Каардынацыйнай рады трэцяга складу. А яны ўжо на першае паседжанне збіраюцца заўтра. Гутарым з прадстаўнікамі спісу «Моладзевы наступ» – Яўгенам Караулавым ды Аляксандрай Дойніч. Што аб’ядноўвае моладзь, якія мэты? Ды як у гэтым дапаможа каардынацыйная рада?
Аляксандра Дойніч: Мы сабраліся разам, каб дзейнічаць. У нас гэта была першасная мэта. У нас няма палітычнага досьведу, але ў нас ёсць свежы погляд, у нас ёсць разуменне праблемаў сучасных беларусаў, маладых беларусаў у тым ліку. І разуменне таго, як можна ўцягнуць іх у палітычнае жыццё. Таксама асэнсаванне таго, які вялікі ўплыў мае маладое пакаленне на будучыню Новай Беларусі.
РР: Чым вам канкрэтна хацелася б займацца ў КР, якой тэматыкай? Якія ў вас канкрэтныя ідэі?
Аляксандра Дойніч: Перш за ўсё, канешне, справы моладзі, справы студэнтаў. Таму што беларускіх студэнтаў вельмі шмат па ўсім свеце. Дапамога моладзі ў адукацыі, іх праблемы і правы – я лічу, што гэта адно з таго, што найбольш мяне прываблівае. Для мяне таксама вельмі важна адраджэнне беларускай культуры і ідэнтычнасці разам з мовай. Таму што для мяне застаецца пытаннем – хто ж такі сёння сучасны беларус, на якога можна раўняцца.
РР: Першае паседжанне КР мае прайсці, і там вельмі шмат няясных спраў. Пачынаючы ад статусу Латушкі і Коўшык. Пачынаецца ўжо трэцяя КР, але, здаецца, мы ўваходзім у яшчэ большы вір нейкага непаразумення.
Яўген Караулаў: КР – гэта прадстаўнічы орган беларускага народа. Шмат хто кажа, што прагаласавала мала людзей. Мы хаця б былі абраныя на сумленных выбарах, якія прызналі ўсе актары, якія ўдзельнічалі. Адпаведна, мы можам прадстаўляць Беларусь. У нас, канешне, няма ўлады на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, але мы можам прадстаўляць яе на міжнароднай арэне. Калі рэжым Лукашэнкі нелегетымны, а нас прызнаюць. І наш спіс ішоў з ідэыяй 1 мільён шэнгенскіх візаў для беларусаў. І мы можам гэтым займацца, таму што нашыя заходнія партнёры нас прызнаюць. У нас ёсць магчымасць працаваць у гэтым кірунку.
РР: Як вы бачыце КР? Гэта аб’яднанне аднадумцаў ці нейкая парламенцкая форма?
Яўгена Караулаў: Чаму мы прадстаўляем розныя спісы – таму што ёсць розныя ідэі зрабіць Вольную Беларусь. І ў каго якая тактыка. Ва ўсіх розыя стратэгіі. Ёсць змаганні ідэяў, пошук партнёраў, для таго і выбары былі, каб беларусы маглі сказаць, які шлях яны выбіраюць – больш радыкальны, кшталту вызваленчага войска, ці дыпламатычны кірунак. Канешне, будзе ісці барацьба ідэяў. Мне, напрыклад, не падабаецца, калі кажуць пра КР як пра аднаго чалавека. Але КР – гэта розныя людзі. Але добра, што ёсць такя пляцоўка, дзе аб’яднаныя людзі з рознымі палітычнымі поглядамі, але яны могуць дамаўляцца.
Сумеснае паседжанне новай і старой Каардынацыйнай рады запланаванае 12 чэрвеня. Там выступіць і лідарка дэмакратычнай супольнасці Святлана Ціханоўская. Праўдападобна, Каардынацыйная рада новага складу сутыкнецца са статутнымі праблемамі. Толькі пасля вырашэнне якіх яна зможа пачаць працаваць.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя