Менш чым за 48 гадзін Украіна захапіла больш расейскіх тэрыторый, чым вызваліла ўкраінскіх падчас контрнаступу ў 2023 годзе, піша The Telegraph. На думку аўтара выдання Сэмюэла Рамані, наступ Украіны ў Курскай вобласці можа мець тры мэты: адвод УС Расеі з Данецкай вобласці, пасеяць рознагалоссі ўнутры Расеі і прасоўванне пагаднення аб абмене тэрыторыямі перад магчымымі мірнымі перамовамі.

У сваю чаргу The Washington Post дапускае, што мэтай Украіны ў Курскай вобласці можа быць зрыў усіх паставак расейскага газу ў Еўропу: “У чацвер газ усё яшчэ праходзіў праз Суджу, апошні дзейны пункт дастаўкі расейскага прыроднага газу ў Еўропу праз Украіну”.
Як перадае агенцыя ЎНІАН, амаль 20 населеных пунктаў у Курскай вобласці поўнасцю або часткова пад кантролем украінцаў. Баі ідуць на тэрыторыі плошчай 430 квадратных кіламетраў.
Беларускае Радыё Рацыя






