BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Якія тэмы ўздымалі беларусы на Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы?

Мабільнасць беларусаў за мяжой ды таксама сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі, якая фактычна не мяняецца. Галоўныя тэмы, якія беларуская дэлегацыя ўздымае падчас сваёй працы на зімовай сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, якая зараз праходзіць у Страсбургу. Пра дыскусіі ды беларускую пазіцыю з Госцяй Рацыі – прадстаўніцай Каардынацыйнай рады Маргарытай Ворыхавай размаўляе наш карэспандэнт Улад Грынеўскі.

Маргарыта Ворыхава
Маргарыта Ворыхава

РР: Якія асноўныя тэмы разглядаліся на зімовай сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, пра што там гаварылі беларусы?

Маргарыта Ворыхава: На гэтай Парламенцкай сесіі асамблеі Рады Еўропы мы падымалі праблемы, якія хвалююць беларусаў агулам. Вось першая такая праблема, якая заўсёды падымаецца нашай дэлегацыяй на ўсіх сустрэчах з рознымі краінамі  – гэта праблема легалізацыі, таму што для беларусаў гэта вельмі важная такая праблема. Падымаем тэму, каб захаваць для беларусаў, па-першае, легалізацыю на тэрыторыі Еўразвязу, атрымаць магчымасць, каб тут заставацца, калі ёсць такая патрэбы. І для тых, хто знаходзіцца зараз на тэрыторыі Беларусі, мець магчымасць наведваць сваю сям’ю ці агулам мець магчымасць вандраваць на тэрыторыі Еўразвязу, каб зразумець, што тая прапаганда, якая зараз існуе на тэрыторыі Беларусі ад рэжыму, не праўдзівая, каб мець магчымасць адчуць, што такое насамрэч вольная тэрыторыя Еўразвязу.

Другая праблема, якую мы заўсёды падымаем, і падымаем на гэтай сесіі, гэта стаўленне да Беларусі. Мы нагадваем пра тое, што зараз на тэрыторыі Беларусі рэпрэсіі не сканчаюцца. Тое, што вызвалілі палітвязняў у апошнія месяцы, гэта не значыць ні для беларусаў, ні для Еўразвязу і гэта не павінна азначаць, што на тэрыторыі Беларусі няма рэпрэсій, што палітвязняў больш няма. Мы заўсёды нагадваем пра тое, што пасля вызвалення затрымалі яшчэ столькі ж новых палітвязняў і што гэта ўсё яшчэ праблема, якая нас хвалюе кожны дзень, і з якой мы павінны ўсе працаваць і змагацца.

І вось насамрэч гэта сесія  – гэта было першае, з чаго пачыналіся ўсе мае дыскусіі з усімі палітыкамі. Усе, хто да мяне падыходзіў, заўсёды віншавалі з тым, што вызвалілі нашых герояў, дзеля каго выходзілі людзі на пратэсты. Гэта Марыя Калеснікава і Віктар Бабарыка. Усе віншавалі і мяне асабіста, і ўсіх беларусаў з тым, што ўсё ж такі гэтае вызваленне адбылося, што ў нас ёсць зараз такая магчымасць іх пабачыць на волі.

РР: Тут я ўдакладню. Вы кажаце, што на гэтыя тэмы размаўлялі з палітыкамі. Акурат, як вам падалося, якое ў іх разуменне – тое, што гэта вельмі файная навіна, бо палітвязні выйшлі, ці таксама ёсць разуменне таго, што рэпрэсіі не спыніліся і што таксама па-ранейшаму новых палітвязняў бяруць у Беларусі? Якое ў іх палітычнае разуменне гэтай сітуацыі?

Маргарыта Ворыхава: Тут можна падзяліць Еўропу і ўсіх палітыкаў на такія рэгіёны. Тыя, хто бліжэй да Беларусі, там Літва, Польшча, Латвія, Германія ў кантэксце, можа Францыя. І вось агулам тыя, хто больш палітычна актыўныя на тэрыторыі Еўразвязу, там у міжнароднай палітыцы, яны больш разумеюць. Насамрэч тыя, хто ведае асабіста беларусаў, тыя, хто з намі знаёміўся, тыя, каму мы распавядалі пра тое, што адбываецца на тэрыторыі Беларусі,  яны ў кантэксце.

А ёсць і тыя, хто не чулі пра Беларусь, мо і чулі, але пару год таму, то яны, калі чуюць навіну пра вызваленне палітвязняў, то для іх гэта зялёнае святло, якое азначае, што ўсё  – рэпрэсіі скончыліся, таму што вызваленыя палітвязні.

Вось менавіта для гэтага вандруе Офіс Святланы Ціханоўскай і ўся наша дэлегацыя і камунікуе – кожны раз для ўсіх паліткаў, што гэта насамрэч нічога не азначае і не сігналізуе пра тое, што насамрэч рэпрэсіі скончыліся.

Афіцыйнае супрацоўніцтва Рада Еўропы з Менскам прыпыніла ў сакавіку 2022 года. Зараз там працуе дэлегацыя Каардынацыйнай рады. Дэлегацыі ўдзельнічае ў працах Асамблеі, аднак не мае права голасу пры прыняцці рэзалюцый.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя