Розныя канцэпцыі Каардынацыйнай рады, як яна мае выглядаць. КР – гэта беларускі прадстаўнічы арган апазіцыі за мяжой. Сёння дыскутуем, нашы госці – прадстаўнікі розных спісаў. Са спісу «Воля» – блогер Аляксандр Кабанаў, які быў у другім складзе, зараз патрапіў у трэці, ды прадстаўнік спісу «блок Пракоп’ева-Ягорава» Дзяніс Баранаў, ён у раду не патрапіў, але ў сваёй палітычнай камандзе актыўна займаецца гэтымі пытаннямі.
Ніяк не пачне працаваць трэці склад Каардынацыйнай рады, паколькі палітыкі не могуць знайсці адказ на пытанне, як тая рада мае працаваць. Тут канфлікт «старога статуту» і амбіцый новых удзельнікаў КР, якія прыйшлі пасля выбраў і перакананыя, што па старых правілах не магчыма працаваць.
Аляксандр Кабанаў прыгадвае, што не так пайшло з першым паседжанем, з якога нібыта мелася распачацца праца Каардынацыйнай рады.

Аляксандр Кабанаў: Справа ў тым, што ёсць вядоўца гэтага стрыму і ён нікому не дасць выступіць. Ні ў каго няма голасу. Пачалі пісаць непасрэдна ў чаце. Выступіць ніхто не можа, узняць руку — бессэнсоўна. Слухаць лекцыю пра працу Каардынацыйнай рады і па яго рэгламенту, які не адпавядае сённяшнім патрабаванням, навошта мне гэта патрэбна.
РР: Дзяніс, далучайцеся. Як вы на гэта глядзіце?

Дяніс Баранаў: У параўнанні з большасцю беларусаў маю прафесійны вопыт трохі іншы, бо я шмат гадоў жыву ў ЗША і цікаўлюся амерыканскай палітыкай. Справа ў тым, калі пачаліся размовы, што не прапісаная працэдура перадач. Я пацікавіўся працэдурамі перадач у парламетах розных краін. Цікава вось што. У ніводнай краіне не прапісана законам, ці ў канстытуцыі гэтая працэдура. Ва ўсіх краінах ёсць нейкая традыцыя. У нас гэтай традыцыі няма і мы яе прыдумалі. Выступіў былы спікер КР другога складу Андрэй Ягораў. Яму дазволілі 20 хвілін. Пагадзіліся ці не, але гэта не настолькі істотна, каб ствараць спрэчку.
Але самае асноўнае і цікавае, як сказаў спадар Аляксандр, гэта тое, што змест выступу Андрэя Ягорава быў аб статуце пра прынцыпы і працэсы працы ў Каардынацыйнай радзе. Ва Украіне ў 2019 годзе, калі «Слуга народу» атрымала шмат мандатаў на выбарах у Вярхоўную Раду, у іх было багата людзей, якія ўвогуле палітыкай ніколі не займаліся. Ведаеце, з чаго яны пачалі сваю працу? Гэта яшчэ да таго як пачаліся паседжанні рады. Была арганізаваная школа дэпутатаў. Ім расказвалі пра працэсы, пра законы. Сэнс быў у тым, што гэтыя людзі, якія першы раз прыйшлі да палітыкі, ім тлумачылі, якім чынам гэта ўсё працуе. Тое ж самае бывае ў ЗША. Новыя кангрэсмены прыязджаюць на дзень-два раней, і таксама знаёмяцца з правіламі працы Кангрэса, якім ужо 200 гадоў. Ім гэта ўсё тлумачаць.
Аляксандр Кабанаў: Мы тут параўноваем КР з Радай Украіны і з Кангрэсам ЗША. Там увесь час праходзяць выбары. Тут у нас упершыню КР сфарміравана дэлегаваннем, і зараз маем абсалютна новы склад КР. Каардынальная розніца. Таму прыводзіць прыклады з Украіны і ЗША… У нас свая беларуская асаблівасць. Мы зрабілі першы маленькі крок. Мы ўсе ішлі са сваімі праграмамі. У нас ёсць выбарцы. І нам прыйдзецца перад імі рабіць справаздачу. Дасюць КР нікому не спраздачнілася. І таму праз месяц-два нас пачуць людзі спытваць.
Дяніс Баранаў: Розніцы няма — ці старая дэмакратыя, ці маладая, ці гэта дыскусійная пляцоўка, ці протапарламент. Бо ў любым органе, дзе людзі павінны размаўляць адзін з адным, маюць быць працэсы, маюць быць правілы тых размоваў.
Цалкам дыскусія:
Гэтай дыскусіі прысвечана цалкам праграма “Месца для прэсы”, якую па радыё пачуецце сёння ў 18.05.
Праграма “Месца для прэсы”:
Беларускае Радыё Рацыя