
Грузінскія парламенцкія выбары працягваюць быць крыніцай актыўных дыскусій. Ад вынікаў гэтых выбараў будзе залежаць, якім шляхам пойдзе Грузія: еўрапейскім ці расейскім.


Грузіны Варшавы, якія 26 кастрычніка галасавалі ў Грузінскай амбасадзе, амаль у адзін голас заявілі, што будуць галасаваць за еўрапейскі шлях Грузіі:
— „Грузінская мара“ не будзе, вядома. Яны маюць прайграць.
— Грузія, спадзяёмся, што будзе ў Еўропе. Усё будзе выдатна, як мы хочам.
— За апазіцыю. Усё, „Грузінская мара“ скончылася. Усё так думаюць, я так думаю. Цэлая Грузія хоча ў Еўропу. Там некаторыя 5% Грузіі не маюць ніякага значання.

Паводле кіраўніка «Вольнай Беларусі» Зянона Пазняка, можа здарыцца так, што перамогуць расейскія грошы:
— Людзі слабыя перад грашыма. А ў Маскве шмат грошай, і кожны дзень за газ бяруць мільярды. Вось і купляюць слабых людзей. Калі ідзе Расея са сваімі грашыма разбураць нешта, то тут памылак ужо няма — гэта вайна.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Трэба адзначыць масавасць пры галасаванні. Галасаванне ішло цэлы дзень.
Як стала вядома з папярэдняга падліку ЦВК Грузіі, «Грузінская мара» атрымала 54% падтрымкі сярод грамадзян.
Беларускае Радыё Рацыя






