Сродкі будуць выдзелены за кошт замарожаных актываў Расейскай Федэрацыі ў рамках крэдыту G7.

У панядзелак, 28 кастрычніка, стала вядома, што ўрад Японіі прадаставіць крэдыт на суму 471,9 млрд ен (прыкладна $ 3 млрд) для падтрымкі Украіны ад краін “Групы сямі” (G7).
Пра гэта паведамляе японскае выданне Kyodo News. Адзначаецца, што сродкі будуць выдзелены дзякуючы выкарыстанню замарожаных актываў Расеі.
“Вялікая сямёрка” ўжо пагадзілася аказаць дапамогу, і быў апублікаваны дакумент, які тлумачыць дэталі, у тым ліку суму крэдыту кожнай краіны”, – нагадвае СМІ.






