BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Яраслаў Чарнагор: Пакуль што пашпарт Новай Беларусі выглядае як сімвалічны дакумент

Прыём заявак на «пашпарт Новай Беларусі» распачаўся 26 студзеня, але праект сутыкаецца з шэрагам выклікаў, якія могуць уплываць на яго далейшы поспех і прызнанне. Гэтай праблеме і быў прысвечаны аналітычны матэрыял Праграмы расейскіх і беларускіх даследаванняў ГА “Рада знешняй палітыкі «Украінская прызма»”.

Кажа аўтар даследвання Яраслаў Чарнагор:

– Па-першае, гэты дакумент пакуль ні кім не пацверджаны, мае чыста сімвалічнае значэнне. А другі момант – збор дадзеных, якія будуць пададзеныя на пашпарт, ну вельмі не хацелася, каб рэжым Лукашэнкі меў нейкую дадатковую інфармацыю пра людзей, якія знаходзяцца за мяжой і з’яўляюцца ў апазіцыі да гэтага рэжыму. Таму на сёння пашпарт Новай Беларусі выглядае сімвалічным дакументам, пасведчаннем прыналежнасці да беларускіх дэмакратычных сіл.

На думку Яраслава Чарнагора, прызнанне пашпарта Новай Беларусі еўрапейскімі краінамі магчымае пры ўмове высокага попыту сярод беларусаў. У той жа час ва Украіне гэтае пытанне пакуль нават не разглядаецца, што падкрэслівае складанасць працэсу і неабходнасць актыўнай падтрымкі ініцыятывы.

Падаць заяўку на пашпарт можна на сайце праекту.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя