Дырэктар Праграмы расейскіх і беларускіх даследаванняў аналітычнага цэнтру «Рада знешняй палітыкі “Украінская прызма”» Яраслаў Чарнагор пракаментаваў нядаўнюю заяву міністра замежных спраў Украіны Андрэя Сыбігі, у якой той гаварыў пра новую палітыку да Беларусі, у тым ліку аб прызначэнні спецыяльнага прадстаўніка Украіны па Беларусі.
– У планах прызначэнне спецпрадстаўніка, які быў раней і займаўся кантактамі з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Кандыдатура будзе пададзеная прэзідэнту на працягу двух тыдняў. Працяглы час такой пасады ва Украіне не было. Яна больш у іерархіі Міністэрства замежных спраў. Зараз ідзе аналіз. Мажліва гэта пасада будзе адноўленая, або створаная іншая, каб мела больш палітычнай вагі.

Паводле Чарнагора, будучае прызначэнне спецыяльнага прадстаўніка Украіны па Беларусі – лагічны і важны крок, які дазваляе сістэмна працаваць з беларускімі дэмакратычнымі структурамі. Эксперт падкрэсліў, што гэта першая практычная рэалізацыя стратэгіі Кіева, абвешчанай у інтэрв’ю Сыбігі, і сведчыць пра сур’ёзную зацікаўленасць Украіны ў развіцці беларуска-ўкраінскага дыялогу.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Ярасалава Чанагора.






