BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Яраслаў Лукасік: Небяспека гібрыднай агрэсіі Расеі праз рэлігію

У межах чацвёртага беларуска-ўкраінскага Форуму Астрожскіх прайшла Экспертная панэль 4 «Рэлігійныя аспекты расейскай гібрыднай агрэсіі», якую мадэраваў прарэктар па стратэгічным супрацоўніцтве Украінскага Каталіцкага Універсітэта Алег Турый.

Яраслаў Лукасік

У панэлі ўдзельнічалі беларускія і ўкраінскія эксперты, сярод якіх прэзідэнт Фонду «Східноєўрапейская Рэфармацыя» і дырэктар Хрысціянскай Адкрытай Акадэміі Яраслаў Лукасік:

– Расея грае гэтым рэлігійным блефам, можна так сказаць, псеўдахрысціянскай рыторыкай. На гэтую рыторыку, на жаль, вядуцца многія заходнія, перадусім, кансерватары. Супраца такая паўстала пасля 2020 і асабліва пасля 2022 году менавіта Украіны і Беларусі.

Лукасік падкрэсліў, што Украіна можа супрацьстаяць гэтай гібрыднай агрэсіі толькі ў супрацы з беларускаімі дыяспарамі і незалежнымі супольнасцямі ў рэлігійнай сферы, аднак афіцыйная Царква Беларусі на гэты момант не гатовая адыгрываць такую ролю.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіва Яраслава Лукасіка.