Рыторыка Аляксандра Лукашэнкі адносна Украіны ды яе зменлівасць. Аналітыкі звяртаюць увагу на яго словы, што маўляў ён “гатовы дапамагчы Украіне ў аднаўленні”, яшчэ раней ён прасоўваў тэзіс, што Украіна “ўжо прайшла этап «дэнацыфікацыі», трэба пачаць перамовы і завяршыць канфлікт”.

Фота: b-g.by
Беларускі эканаміст Яраслаў Раманчук, кандыдат на прэзідэнта-2010, які зараз жыве ў Кіеве, прыгадвае, што Лукашэнку цікавіць толькі захаванне сваёй улады і яго асабістая бяспека, а не Украіна.
– Пачаў гэтую рыторыку не таму, што быццам бы зразумеў, што нельга ваяваць супраць Украіны, украінцаў забіваць, а таму, што ён пачуў перадусім “халодны подых” Гаагі, а таксама “халодны подых” таго, што Расея, якая быццам бы за тры дні мела ўзяць Кіеў і заняволіць Украіну, таксама прайграе. І таму Лукашэнка, як заўжды ён гэта робіць, «віляе хвастом».
Міжнародная супольнасць разглядае афіцыйны Менск пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнку як суагрэсара і саўдзельніка вайны ва Украіне на баку Расеі. Іншае меркаванне, што Аляксандр Лукашэнка не самастойны ў сваіх рашэннях, маўляў, Масква яго проста ставіць перад фактам.
Беларускае Радыё Рацыя






