BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Яўген Афнагель: Крах рэжыму непазбежны, мусім да гэтага рыхтавацца

Як некалі не стала Савецкага Саюза, роўна так жа можа не стаць беларускай улады. Гэта можа здарыцца ў бліжэйшыя два-тры гады, а можа адбыцца і праз пяць гадоў, але да працэсаў варта рыхтавацца зараз, — перакананы былы палітвязень, які быў прымусова дэпартаваны ў Літву, каардынатар руху «Еўрапейская Беларусь», адзін са стваральнікаў моладзевага руху «Зубр» Яўген Афнагель:

– Я бачу тыя ж самыя сімптомы, якія былі ў канцы 80-х у Савецкім Саюзе. Я бачу тыя ж самыя сімптомы, якія былі ў той час у краінах Усходняй Еўропы. Зараз вельмі важны чыннік – гэта вайна ва Украіне. І мы бачым, што ўкраінцы знайшлі болевую кропку, адну з болевых кропак Расеі, і вельмі паспяхова ёю карыстаюцца, – яны знішчаюць энергетычную сістэмы, яны б’юць па нафтаперапрацоўчых заводах.

Яўген Афнагель

Яўген Афнагель перакананы, што беларусы яшчэ будуць мець магчымасць вярнуцца ў Беларусь і скіраваць яе на еўрапейскі шлях.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з фэйсбука Яўгена Афнагеля.