BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Яўген Муравіцкі не верыць у дэпартацыю ў Беларусь

Беларус Яўген Муравіцкі быў выкліканы на размову ў службу міграцыі Грузіі, аднак хлопец, каб пазбегнуць дэпартацыі, спрабаваў падацца на міжнародную абарону ў гэтай краіне.

Кажа Яўген Муравіцкі:

– Усё было спакойна. Першапачаткова мы зайшлі падацца на прытулак. Зайшлі, як мне потым сказалі, мы правільна, але там настойвалі, што ўсё роўна спачатку ў любым выпадку трэба правесці сумоўе з міграцыйнай службай. Я туды зайшоў. Не пусцілі нікога, бо няма ордэра. Зайшоў, дачакаўся перакладчыка. Пыталіся банальныя рэчы – адкуль я, колькі гадоў. То бок, нічога асабліва звязанага з пратэстамі.

Раман Кісляк, беларускі правабаронца адсочваў сітуацыю з Муравецкім. Лічыць, што беларусаў не было ў спісе абмена, бо не было чаго прапанаваць:

– Цяпер сітуацыя нармалізавалася. Праз некаторы час будзе магчымасць падацца на прытулак афіцыйна, як гэта павінна было быць першапачаткова, каб ён меў нейкую абарону ад таго, што яго могуць схапіць, і прымусова вывесці на мяжу з Расеяй або пасадзіць на самалёт у Беларусь. Важная гэтая працэдурная гарантыя. Па-мойму, іншых гарантый я ўвогуле цяпер тут не бачу. Патрэбна такая гарантыя, каб яго не дэпартавалі ў Беларусь, як гэта адбылося з Верамейчыкам.

На думку праваабаронцы у бліжэйшы час Яўген Муравіцкі плануе атрымаць візу, каб вылецець у адну з еўрапейскіх краін.

Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя