BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Яўген Валошын: Для Беларусі ёсць рызыкі знішчальных наступстваў

Заходняя цывілізацыя найперш павінна ўсімі сіламі дапамагчы Украіне, а пасля – вызваліць ад расейскага ўплыву Беларусь, якая з’яўляецца стратэгічна важнай тэрыторыяй.

У гэтым перакананы наш сённяшні госць Яўген Валошын — журналіст, аўтар ютуб-каналаў „Рацыя“ і „Пара“.

РР: Яўген, прапаную сканцэнтраваць нашую размову вакол украінскай тэматыкі, што непарушна звязаная з нашымі беларускімі пытаннямі. На пачатак агульнае пытанне, бо ты шмат бываеш ва Украіне, размаўляеш і з украінскімі вайскоўцамі, і з беларускімі з Палка Каліноўскага; абмяркоўваеш гэтую тэму з экспертамі. Усё ж якая ацэнка сітуацыі ва Украіне на сённяшні дзень? Усё зусім кепска, з увагі на тое, якія навіны даходзяць з фронту — адступленне з Аўдзееўкі, нястача боезапасаў, нястача мабілізацыйных рэсурсаў?

— Сітуацыя страшна выглядае, гэта праўда. Я б увогуле тое, як заходні свет сябе павёў у дачыненні да Украіны, я б назваў гэта здрадай. Словы не сышліся са справай, а цана гэтаму – жыцці людзей. Калі краіну бамбяць ракетамі, шмат відэа разыходзіцца, гінуць дзеці, руйнуюцца дамы, такое чыніцца бяспраўе, і як можна не перадаць ракеты TAURUS, „баімся, што Расея нас будзе атакаваць“. Дык яна вас, вядома, будзе атакаваць, і заслугоўваеце вы, каб вас атакавала Расея. Але размаўляючы з ваярамі, не толькі з беларусамі, з ваярамі УСУ, яны не настроеныя неяк панічна, не любяць сваю ўладу, вядома, але гэта прафесіяналы, што ўперліся ў сцяну і чакаюць моманту. Бо, вядома, гэтая геапалітычная пераломіцца, а прафесіяналы, што ваююць, яны робяць сваю працу і робяць яе добра, і чакаюць моманту і настроеныя на перамогу, як і раней.

РР: Трэба заўсёды помніць, што адступаць няма куды, яны на сваёй зямлі.

— Ну Мядзведзеў намаляваў мапу Украіну з Кіеўскай вобласцю. Сітуацыя проста ў тым, што на маю думку, што ў Расеі кіруюцца не логікай, і зараз яны будуць, выкарыстоўваючы беларускую тэрыторыю, сеяць паніку і ісці вайной на іншыя краіны. Хутчэй за ўсё, на краіны Балтыі, паспрабуюць. Пакуль Еўразвяз не гатовы — яны паказалі сваю непадрыхтаванасць, яны паказалі, што ў іх праблемы з боепрыпасамі, яны паказалі, што яны не кансалідаваныя, яны незразумела, як увогуле гэтыя натаўскія пратаколы працуюць, як будзе пяты артыкул працаваць, які зусім не дае гарантыяў, што пры нападзе на Літву туды праз некалькі дзён прыляцяць амерыканскія войскі. Не, будуць меры прымаць, а гарантыяў ніякіх няма. І пакуль гэтых гарантыяў няма, пакуль у ЗША выбары, а гэта святое, і лічыце, усё паралізавана да канца году, Пуцін сунецца рабіць новыя сферы ўплыву, мажліва, у Балтыю. Ну а тут як бывае з монстрам, што па мордзе не атрымлівае? Ён хоча больш, больш і больш. Паказаць, так бы мовіць, „рускі дух“ і „кузькіну маць“. І вось на гэтым яны і апякуцца. І з Украінай сітуацыя будзе развязаная, і з Беларуссю ўсё развяжацца. Пытанне ў тым, калі ўсе гэтыя працэсы відавочныя пройдуць, што ўвогуле здарыцца з Беларуссю? Астраўком стабільнасці яна не застанецца, а рызыкі знішчальных наступстваў яны, на жаль, ёсць.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

З госцем Радыё Рацыя журналістам Яўгенам Валошынам размаўляла Яна Запольская.

Беларускае Радыё Рацыя