З Расеяй можна размаўляць толькі мовай сілы. У іншым выпадку, “расейскія орды” знішчаць усё на сваім шляху. Такое меркаванне ў нашым эфіры выказаў журналіст, аўтар youtube-каналаў “Рацыя” і “Пара” – Яўген Валошын. На яго думку, цяпер ключавое пытанне – гэта фактар Захаду:
– Таму вось, калі ласка, інаўгурацыя Трампа. Ёсць надзея. Ці будзе пералом? Усё яшчэ магчыма, каб пераламіць сітуацыю. Таму што сённяшняя сітуацыя пагражае ўсяму цывілізаванаму свету і ў тым ліку Злучаным Штатам Амерыкі.

Пры гэтым Захад баіцца жорсткай канфрантацыі з Пуціным, баіцца магчымасці ядзернай вайны – заўважае Яўген Валошын. Але, на яго думку, бяздзеянне толькі павялічвае гэтыя рызыкі:
– Чым далей гэтая сітуацыя зацягваецца, тым насамрэч гэтыя рызыкі растуць, таму што яны абавязкова пойдуць далей. Я дзіўлюся, чаму за столькі год вайны не здарылася пералому. Яны працягваюць баяцца і хочуць жыць так, як жылі дагэтуль – заможна і каб усё працягвалася як ёсць. Але ўвесь свет на нашых вачах мяняецца. Калі будуць далей працягваць, то і ракеты з ядзернымі боегалоўкамі паляцяць праз некалькі год.
“Вайну можна скончыць і Беларусь можна вызваліць, але ўсё залежыць ад Захаду, які ўжо не аднойчы падводзіў”, – кажа Яўген Валошын.
Беларускае Радыё Рацыя






