
Беларускі дэмакратычны рух стаіць перад пагрозай развалу і знішчэння, бо там наспеў крызіс даверу і лідарства. Гэта ў сваёй заяве агучыла Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Народная Грамада». 2 красавіка яна была апублікаваная на сайце і ў сацыяльных сетках.
Чаму ўзнікла падобная заява каментуе Госць Рацыі – выконваючы абавязкі кіраўніка партыі “Народная грамада” Яўген Вільскі:
Усе ж ведаюць, якая зараз склалася сітуацыя вакол беларускага дэмакратычнага руху, нейкія ўкіды пра агентаў, знікненне спікера Каардынацыйнай рады. І, як высветлілася. Не так усё проста з паездкай КС у Кіеў. Ёсць нейкія прэтэнзіі і ад нарвежцаў па расходаванні сродкаў фонду беларускіх палітычных зняволеных. Шмат розных падзей, якія не садзейнічаюць развіццю беларускага апазіцыйнага руху.
Паводле Яўгена Вільскага, у такіх умовах людзі перастаюць давяраць адно аднаму. Ён абвінавачвае ў гэтым і спецслужбы Беларусі:
Зразумела, што гэта “на руку” рэжыму, а ў большасці гэта праца спецслужб, якія з усёй моцы спрабуюць зрабіць такія ўкіды і развіць недавер паміж пратэснымі беларусамі. Але маем, што маем. Наша мэта неяк гэта пераадолець. То бок наша прапанова сабраць усіх беларусаў па прыкладзе таго, як гэта было калісьці ў Польшчы. Быў сабраны круглы стол, пасля якога пачаўся нейкі рух ад таталітарызму да дэмакратыі ў Польшчы.
Сацыял-дэмакратычная партыя “Народная грамада” заклікае беларускую дэмакратычную супольнасці правесці рэальны Круглы стол з усімі зацікаўленымі прадстаўнікамі апазіцыйных сіл для пошуку выхаду з крызісу.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






