BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выбары ў мясцовыя органы ўлады Польшчы. Калі вынікі? (абноўлена)

Выбарчыя ўчасткі будуць працаваць да 21.00.  Пасля можна чакаць першых вынікаў апытання. Аднак поўныя звесткі Нацыянальная выбарчая камісія Польшчы прадаставіць пазней, магчыма, у бліжэйшыя дні. Вынікі экзіт-полу будуць апублікаваныя ў 21:00 трыма найбуйнейшымі тэлеканаламі – TVP, TVN і Polsat. Гэта будуць прыблізныя вынікі галасавання ў некалькіх найбуйнейшых гарадах. Гэта вынікі апытання, праведзенага кампаніяй Ipsos, якая збірае галасы на 970 выбарчых участках.

Як паведамляе PAP, на аснове сабраных дадзеных пасля заканчэння выбарчай цішыні будуць прадстаўлены меркаваныя вынікі галасавання, у тым ліку інфармацыя аб працэнтах падтрымкі для нацыянальных выбарчых камісій па ўсёй краіне, яўцы і выніках асобных кандыдатаў у дэпутаты.
Як паведаміў на TVN24 член Нацыянальнай выбарчай камісіі Рышард Каліч, канчатковыя вынікі, верагодна, будуць падведзеныя ў сераду «ці магчыма  раней».

Паводле звестак Нацвыбаркама, яўка на 12.00 склала 16,52 працэнта. – заявіў старшыня Нацыянальнай выбарчай камісіі суддзя Сільвестр Марціняк.

Падчас нядзельнага галасаваньня палякі выбіраюць амаль 47 тысяч радных гмін, гарадоў, паветаў і сеймікаў і амаль 2,5 тысячы войтаў, бургамістраў і прэзідэнтаў гарадоў. Прагаласаваць на ўчастку можна  да 21.00.

***

Яўка на выбарах у мясцовыя органы ўлады на 12-ю гадзіну склала 16,52 працэнта. – сказаў Сільвестр Марціняк, старшыня польскай Дзяржаўнай выбарчай камісіі. Галасаванне пачалося а 7-й гадзіне і будзе доўжыцца да 21-й.

— Колькасць грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, гэта значыць колькасць уключаных у спісы выбаршчыкаў па акругах, адкуль паступілі звесткі, склала 28 млн 895 тыс. 220 чалавек, — паведаміў старшыня PKW на прэс-канферэнцыі ў 13:30 – Да 12-й гадзіны было выдадзена 4 млн. 773 тыс. 413 выбарчых бюлетэняў, што складае 16,52% ад колькасці грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у гэтых выбарах, паведаміў Марціняк.

Таксама старшыня Марціняк назваў фрэквенцыю (яўку) на 12-ю гадзіну у асобных ваяводствах.

ваяводства Дольнашлёнскае – 15,04 працэнта

ваяводства Куяўска-Паморскае – 16,58 працэнта

ваяводства Любельскае – 17,73 працэнта

ваяводства Любускае – 15,61 працэнта

ваяводства Лодзінскае – 17,15 працэнта

ваяводства Малапольскае – 17,62 працэнта

ваяводства Мазавецкае – 17,23 працэнта

ваяводства Апольскае – 14,23 працэнта

ваяводства Падкарпацкае – 17,31 працэнта

ваяводства Падляшскае – 19,13 працэнта

ваяводства Паморскае – 15,55 працэнта

ваяводства Шлёнскае – 15,34 працэнта

ваяводства Сьвентакшыскае – 17,09 працэнта

ваяводства Вармінска-Мазурскае – 17,78 працэнта

ваяводства Вялікапольскае – 17,45 працэнта

ваяводства Заходнепаморскае – 15,93 працэнта

Усяго на нядзелю запланаваны чатыры прэс-канферэнцыі Нацвыбаркама: у 10.00, 13.30, 18.30 і 22.00, падчас якіх Дзяржаўная выбарчая камісія інфармуе пра яўку выбаршчыкаў і фактах, якія парушаюць рэжым галасавання або выбарчую цішыню.