BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Юлія Юхно: два гады Народная амбасада разам з беларусамі

Два гады адзначыла некалькі дзён таму Народная амбасада беларусаў у Італіі.

Юлія Юхно, народная амбасадарка Беларусаў у Італіі, распавяла Беларускаму Радыё Рацыя чым стаў адметным для яе гэты дзень:

Гэты дзень быў звычайны. Нічога асаблівага не было. Канешне, мы атрымалі віншаванні ад партнёраў, ад калег, ад сяброў. Быў прыемны, спакойны, працоўны дзень. Мы зараз робім справаздачу, на днях павінны скончыць. І разумеем, колькі мы зрабілі за гэтыя два гады. Шмат. Ганарымся.

Па словах Юліі, за два гады Народная амбасада здолела зрабіць шмат мерапрыемстваў:

– У нас атрымалася аб’яднаць зноўку беларускую дыяспару ў Італіі. Два гады таму яна была досыць разрозненая. Зараз, мне здаецца, яна больш аб’яднаная. Па-другое, мы зрабілі 110 ці 112 мерапрыемстваў за два гады. Гэта таксама даволі вялікі вынік.

Юлія ўпэўнена, што 2025 год стане годам, калі будзе вялікая колькасць дапамогі беларусам і ўжо прызначана шмат сустрэчаў у Італіі, якія адбудуцца на высокім узроўні.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя