BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Юлія Юхно: Канферэнцыя – гэта ў першую чаргу людзі

Народная амбасадарка Беларусі ў Італіі Юлія Юхно падводзіць вынікі ІІІ канферэнцыі “Новая Беларусь”, якая адбылася цягам апошніх некалькіх дзен у Вільні.

Для мяне асабіста, я езджу на канферэнцыі, каб пабачыцца з людзьмі, з паплечнікамі, таму што ў маёй краіне не шмат тых, хто займаецца тым, чым займаюся я. Таму такія канферэнцыі – гэта магчымасць наладзіць новыя сувязі. І ўвогуле шмат чаго было зроблена за гэтыя пяць дзён. Было вельмі шмат цікавых панэляў. Мне здаецца, што ўсё прайшло вельмі дынамічна. І мы былі заўсёды чымсьці занятыя.

Юлія Юхно таксама падзялілася інфармацыяй пра дзве панелі на канферэнцыі, якія адбываліся з удзелам прадстаўнікоў Народных амбасадаў.

Мы распавядалі пра міжнародную эстафету, якую мы робім сумесна з іншымі ініцыятывамі. Я толькі дадала пра тое, што збіраюся рабіць у Італіі, у якім выглядзе і чаму хацела б прымаць удзел у гэтай эстафеце. Другое мерапрыемства – гэта сняданак з прадстаўнікамі Народных амбасадаў, дзе кожны распавёў пра тое, што ён робіць у сваёй краіне. Таму што ў кожнай краіне ёсць свае нейкія прыярытэты. Я, напрыклад, раблю праграмы для дзяцей палітвязняў, ці для сем’яў рэпрэсаваных.

Па словах Юліі Юхно, зараз Народныя амбасады дзейнічаюць у больш чым 20 краінах свету, і толькі частка з іх прадстаўнікоў змагла наведаць канферэнцыю.

Беларускае Радыё Рацыя