BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Юлія Юхно: Знаёмлю Італію з тым, што адбываецца ў Беларусі

Прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно распавяла пра сваю дзейнасць у Італіі.

Самай важнай падзеяй, па словах Юліі, стаў візіт Святланы Ціханоўскай у Італію:

– Праграма была вельмі насычанай, таму што Святлана звычайна прыязджае ў Рым, у сталіцу. Але ў гэты раз мы пабывалі ў Фларэнцыі, у Балонні, у Мілане і потым ужо даехалі да Рыму, таму гэта візіт быў даволі доўгі, здаецца пяць дзён. Былі розныя сустрэчы на роўні адміністрацый гарадоў, рэгіёнаў.

На думку Юліі Юхно, італьянцы на такіх сустрэчах задаюць вельмі шмат пытанняў і яны цікавяцца Беларуссю:

– Пытаюцца, як могуць дапамагчы, якія праекты могуць падтрымаць, што можна зрабіць разам. Ну і пытаюцца пра краіну, таму што не вельмі шмат ведаюць пра Беларусь, бо ў нас не вельмі актыўна пра гэта кажуць і пішуць у медыя, таму прыходзіцца распавядаць калі-некалі з нуля. Я вельмі часта распавядаю, што тое, што адбываецца не толькі ў Італіі, але і ў агульнай павестцы, то гэта ўсё датычыцца і Беларусі.

Таксама Юлія Юхно прымала ўдзел у Італіі на Кангрэсе CISL First Toscana, ды іншых прафсаюзаў Італіі, дзе распавядала італьянскім актывістам пра сітуацыю ў Беларусі, пра рэпрэсіі, што працягваюцца, пра дзейнасць беларускай дыяспары ў Італіі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіву Юліі Юхно