BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Юлія Юхно: Працуем дзеля Беларусі

Прадстаўніца Народнай Амбасады ў Італіі Юлія Юхно лічыць, што ў 2024 годзе трэба павялічваць інфармаванасць італьянцаў пра тое, што адбываецца ў Беларусі, а таксама пра тое, што рэпрэсіі працягваюцца.

– Буду займацца палітычна-дыпламатычнай працай, то бок прасоўваць павестку Беларусі ў Італіі, распавядаць пра нашу сітуацыю, пра якую італьянцы не заўсёды ведаюць, ці не хочуць ведаць, але мы прыцягваем іх увагу. Вось зараз выйшла новая рэзалюцыя, таму мы таксама яе будзем распаўсюджваць па розных італьянскіх істытуцыях. Каб знайсці дапамогу і каб пра Беларусь не забываліся.

Па словах Юліі Юхно, у 2024-м яе дзейнасць таксама будзе скіравана на супрацу з асацыяцыямі беларусаў у розных частках Італіі:

– Таксама Народная Амбасада будзе выбудоўваць сувязі з асацыяцыямі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Італіі. Таму што я ўжо не раз казала, што ў Італіі геаграфічна не вельмі проста працаваць, таму што яна ўся раскіданая. Каля 6-7 асацыяцый – гэта тыя, пра якія я ведаю і з якімі я на сувязі. Канешне, я ведаю, што ёсць асацыяцыі, якія прытрымліваюцца пралукашэнкаўскай пазіцыі.

Але з такімі асацыяцыямі Народная Амбасада ў Італіі кантактаў не падтрымлівае. Апроч гэтай працы, на думку Юліі Юхно, шмат дапамогі Народная Амбасада будзе аказваць беларускім студэнтам, а таксама сем’ям палітвязняў, якія плануюць пераехаць у Італію.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя