BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Губарэвіч: Створана працоўная група па распрацоўцы новай версіі рэгламенту КР

Каардынацыйная рады трэцяга складу так і не пачала сваю працу. Працягваем збіраць пра гэта розныя каментары. Некаторыя гэта называюць палітычным скандалам, іншыя – звычайнымі спрэчкамі. Госць Рацыі – беларускі палітык, прадстаўнік Руху “За Свабоду”, палітычнага спісу “Каманда Латушкі, Рух “За Свабоду” Юрась Губарэвіч.

РР: Людзі ўжо крытыкуюць  тыя працэсы, якія адбываюцца вакол КР. 20 чэрвеня было запланаванае першае паседжанне новага складу КР, але сёння ўжо з’явілася інфармацыя, што яго не будзе. Ваш каментар, чаму КР не сабралася на паседжанне?

Юрасць Губарэвіч: Пры аптымальным варыянце развіцця падзей, паседжанне магло адбыцца і 20 чэрвеня, для гэтага было ўсё гатова. Узніклі спрэчкі па зменах у  стары рэгламент. І дзеля таго, каб пайсці на нейкія кампрамісныя рашэнні, была створана працоўная група па распрацоўцы новай версіі рэгламента. І зараз яна знаходзіцца ў працэсе абмеркавання. Па аптымальным сцэнары, гэта можа адбыцца на наступным тыдні і тады нас чакае першае паседжанне КР.

РР: Якое найважнейшае пытанне гэтых спрэчак? Як разумеем, не ўсе пагаджаюцца з тым, што Павел Латушка і Аліна Коўшык маюць дзве пасады. І гучыць меркаванне, што яны нібыта хочуць уседзець на двух крэслах. Як Вы бачыце гэта?

Юрасць Губарэвіч: Якраз гэта я лічу другасным пытаннем. Таму што большасць удзельнікаў КР сённяшняга складу не бачаць праблемы ў сумяшчэнні пасады ў Кабінеце і мандата шэрагоўца ў КР. Таму гэта штучна раздзьмутае пытанне. Але асноўная праблема, чаму не адбылося паседжанне КР, у тым што, згодна са старым рэгламентам, яго проста тэхнічна немагчыма правесці. Немагчыма запусціць дзейнасць КР. Не прапісаныя працэдуры правядзення першага паседжання, невядома якім чынам будуць адбірацца кіруючыя органы паседжання – вядучы, сакратар, падліковая камісія. Іншы момант – гэта немагчымасць фармавання кіруючых органаў самой КР, такой, як Нарада фракцый, згодна старога рэгламента, у якую сёння могуць патрапіць прадстаўнікі толькі двух спісаў – 1 чалавек ад блока “Ягорава – Пракоп’ева” і 3 – ад блока “Каманда Латушкі – Рух “За Свабоду”. Ёсць восем спісаў і кожны мае права на прадстаўніцтва. Гэта прынцыповая змена, якую трэба ўнесці. Бо без фармавання гэтага каардынуючага органа немагчыма далей перайсці да фармавання камісій і іншых працоўных органаў.  Гэтыя змены наспелі, ужо не гаворачы пра тое, што ёсць безліч тэхнічных правак.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя