BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Юрый Бароўскіх: Пра перамовы з Расеяй кажуць не толькі ў ЗША а і ў Нямеччыне

Трэба шукаць нейкае выйсце, паколькі вайна ідзе ўжо трэці год.

Але не зразумела, якія будуць перамоўныя пазіцыі ў Расеі і ў Украіне, – адзначыў старшыня праўлення праваабарончай арганізацыі Russland hinter Gittern Юрый Бароўскіх:

Пра гэтыя перамовы гаворыцца зараз не толькі ў Амерыцы пры Трампе, але ў тым ліку і ў Германіі. Таму што вайна ідзе ўжо трэці год, і зразумела, што трэба шукаць нейкае выйсце. Але незразумела, якія будуць перамоўныя пазіцыі першапачатковыя, і на якіх умовах гэтыя перамовы ў прынцыпе былі б магчымыя. Таму што Уладзімір Пуцін некаторы час таму даволі выразна акрэсліў сваю пазіцыю з гэтай нагоды.

Юрый Бароўскіх перакананы, што перамовы варта пачынаць з вяртання ўкраінскіх тэрыторыяў, якія належылі Украіне да лютага 2022 года. Аднак няма гарантый, што расейскі бок на гэта пойдзе.

Беларускае Радыё Рацыя