Самі расейцы нарэшце зразумелі, што такое вайна і да якіх наступстваў вядзе так званая ваенная аперацыя менавіта праз наступ украінскіх войскаў на расейскія тэрыторыі. У гэтым перакананы старшыня праўлення праваабарончай арганізацыі Russland hinter Gittern Юрый Бароўскіх.

Ён адзначыў, што пакуль сітуацыя выглядае дзіўнай, паколькі расейскія ўлады хаваюць сваю рэакцыю:
-Вельмі важным быў крок, што УСУ зайшлі на тэрыторыю Курскай вобласці. І ў прынцыпе памежныя вобласці – Бранская, Белгарадская і сама Курская вобласць знаходзяцца ў стане збянтэжанасці. І ў раёнах уводзяць паступова надзвычайнае становішча. І мы бачым, што расейскія ўлады ніяк на гэта не рэагуюць і ніякага адказу няма. Зараз з’явілася інфармацыя, што плануецца чарговая хваля мабілізацыі, аднак не зразумела, як расейскія ўлады будуць на гэта рэагаваць.
Юрый Бароўскіх дадаў, што ў расейскім апазіцыйным асяродку зараз сустракаюцца як тыя, хто падтрымоўвае дзеянні ўкраінскіх войскаў, так і тыя, хто займае супрацьлеглую пазіцыю. Таму вельмі рана рабіць высновы.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя.






