Уладзімір Пуцін моцна рызыкуе ўзмацненнем санкцыйнага і палітычнага ціску, калі ён адмовіцца ад прапановаў Дональда Трампа весці перамовы з Украінай. Такой думкі прытрымліваецца запрошаны расейскі прафесар Універсітэта Тафтс (ЗША) Юрый Церахаў.

Ён адзначыў, што расейская ўлада знаходзіцца ў нязручнай для яе сітуацыі:
-Трамп паставіў Пуціна ў вельмі нявыгаднае становішча. З аднаго боку, Крэмль прывык будаваць сваю знешнюю палітыку на дэмантрацыі сілы, пазбягаючы нават намёку на саступкі. З іншага боку, Трамп, будучы дзялком, прагматыкам, дасведчаным перагаворшчыкам, падае мірныя дамоўленасці не як саступку, а як здзелку, у якой Расея можа атрымаць менш, чым згубіць у выпадку адмовы. Пуцін не можа проста так праігнараваць сігнал ад Трампа. Калі ён адмовіцца ад прапановы Трампа, то ён рызыкуе ўзмацненнем санкцыйнага і палітычнага ціску.
Юры Церахаў дадаў, што Уладзімір Пуцін пакуль не бачыць для сябе сэнсу сядаць за стол перамоваў ані з амерыканскім, ані з украінскім бокам. У той жа час, расейская эканоміка яшчэ трымаецца, а ўнутры краіны няма моцных антываенных пратэстаў.
Беларускае Радыё Рацыя.