BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Юрый Церахаў: Уся арганізаваная апазіцыя ў Расеі знішчана, пасаджана, выгнаная з краіны

Выказваць свае антываенныя настроі ці агулам агучваць думку на тэму вайны ў Расеі могуць выключана правераныя расейскімі ўладамі і спецслужбамі асобы.

Фота: golosameriki.com

Усе астатнія робяць выгляд, што не цікавяцца палітыкай і ваеннымі падзеямі, – у гэтым перакананы запрошаны расейскі прафесар універсітэта Тафтс (ЗША) Юрый Церахаў:

-Няма размовы ні пра якую пратэстную актыўнасць. Усё грамадскае, палітычнае поле максімальна зачышчана. Таму ні пра які пратэстны рух гаворкі быць не можа. Уся арганізаваная апазіцыя ў Расеі знішчана, пасаджана, выгнаная з краіны. Таму казаць пра яе не даводзіцца. Плюс самі грамадзяне, прынамсі, тыя, хто настроены крытычна да пуцінскага рэжыму, стараюцца гэтыя тэмы не ўзнімаць па-за сваіх знаёмых і сяброў і сем’яў.

Юрый Церахаў перакананы, што афіцыйна мабілізацыя ў Расеі можа быць аб’яўленая напрыканцы лета – пачатку восені бягучага года. З гэтага моманту ваеннаабавязаныя расейцы не змогуць выехаць з краіны.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя