Расейска-амерыканскі гісторык Юрый Фяльшцінскі Трэцюю сусветную вайну бачыць непазбежнай.

Лёс Беларусі ў ёй можа быць розным, у залежнасці ад таго, якую зброю прыменяць дыктатары, кажа Юрый Фяльшцінскі:
– Я вам скажу шчыра, я баюся толькі аднаго сцэнару. Я баюся арганізацыі Пуціным гібрыднага ядзернага ўдару з Беларусі па еўрапейскай дзяржаве. І ў гэтым выпадку Беларусь сапраўды будзе знесеная з Зямлі. Я, дарэчы, на гэтую тэму размаўляў з Ціханоўскай, што яны абавязаныя неадкладна выступіць, неадкладна заклікаць НАТА да ўварвання ў Беларусь дзеля выратавання Беларусі і дзеля выратавання беларускага народа.
Паводле Юрыя Фяльшцінскага, бліжэйшы час пакажа хаду падзей у зоне канфлікту. Пакуль усё выглядае не так аптымістычна, як хацелася б.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя