BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Юрый Губарэвіч: Чарговыя рэзалюцыі і закрытыя межы з Беларуссю – следства палітыкі Лукашэнкі

14 студзеня, на Палітычнай асамблеі Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП) у Бруселі будзе прынятая рэзалюцыя, якая асуджае псеўдавыбары ў Беларусі і дзеянні рэжыму Лукашэнкі.

Палітык, лідар Руху “За Свабоду” Юрый Губарэвіч, які прадстаўляе беларускія дэмакратычныя сілы, распавядае пра прамежкавыя вынікі палітасамблеі:

– Будзе прымацца рэзалюцыя па Беларусі, Еўрапарламент рыхтуе рэзалюцыю пра «псездавыбары», дзе будуць дадзеныя дастаткова жорсткія ацэнкі, і падыходы, якія дэмакратычныя краіны, прадстаўнікі дэмакратычных краін у Еўрапарламенце практыкуюць адносна сітуацыі ў нашай краіне, і яны застануцца нязменныя – ацэнка будзе дадзеная, для Лукашэнкі ў лепшы бок нічога тут не памяняецца.

Юрый Губарэвіч таксама пракаментаваў учарашнюю заяву ў Беластоку Міністра унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы аб працягу ўтрымання памежных пераходаў з Беларуссю закрытымі:

– Паўната віны за закрыццё памежных пераходных пунктаў ляжыць на рэжыме Лукашэнкі. Іх дзеянні прывялі да таго, што колькасць каналаў камунікацыі беларусаў з Еўрапейскім Звязам скрачаецца. У доўгатэрміновай перспектыве гэта негатыўна будзе адбывацца на дэмакратычных перспектывах Беларусі, калі гэта будзе працягвацца доўгі тэрмін. Адказвае за гэта рэжым Лукашэнкі.

Палітычная асамблея Еўрапейскай Народнай Партыі (ЕНП) – гэта важная сустрэча, на якой прадстаўнікі партый абмяркоўваюць ключавыя пытанні еўрапейскай і міжнароднай палітыкі, а таксама прымаюцца рашэнні, якія ўплываюць на палітыку ЕС і падтрымку дэмакратычных рухаў надалей.

Фота interpressnews.ge

Беларускае Радыё Рацыя