BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Юрый Губарэвіч: Для Беларусі гэта 30-ць гадоў шляху ў тупік

Аляксандр Лукашэнка кіруе Беларуссю 30 год. Якіх вынікаў атрымалася дасягнуць за гэты час? Ці можна палепшыць эканамічны стан краіны? Як Каардынацыйная Рада і Новы Статут можа паўплываць на сітуацыю?

Пра гэта і не толькі паразмаўлялі з “Госцем Рацыі” – палітыкам, лідарам Руху “За Свабоду” Юрыем Губарэвічам:

– Для Беларусі гэта 30-ць гадоў шляху ў тупік, з якога давядзецца выбірацца. Чым хутчэй скончыцца гэты перыяд ганебнага кіравання, тым больш будзе шансаў для нашай краіны вярнуцца ў цывілізаваную сям’ю народаў, стаць па-сапраўднаму незалежнай еўрапейскай дзяржавай. Тут цяжка знайсці штосьці пазітыўнае пра гэты перыяд, а негатыўных прыкладаў вельмі шмат.

РР: Усё ж такі штосьці пазітыўнае можна знайсці?

– Я б не ацэньваў тое, што ёсць у Беларусі пазітыўнае, зроблена дзякуючы Лукашэнку, а хутчэй насуперак, зроблена недастаткова. Якую б сферу мы не ацэньвалі, возьмем самае нейтральнае, не будзем браць правы чалавека, бяспраўе, якое ў Беларусі. Эканоміка. Адзін з ніжэйшых паказчыкаў сярод суседзяў. Гэта трэба было ўхітрыцца, зрабіць краіну, якая фактычна знаходзіцца на транзітных шляхах, каб мы не зараблялі на гэтым. Каб мы не мелі магчымасці для эканамічнага развіцця.

Тут ніякай заслугі Лукашэнкі няма, людзям плацяць мізэрныя заробкі, велізарнае беспрацоўе. Запатрабаванасць у працоўных руках ёсць, але рук не хапае. Людзі не толькі з’язджаюць, яны не хочуць працаваць за гэтыя мізэрныя заробкі. Што тычыцца сацыяльнай сферы, то таксама пэўныя рэчы, якія культываваліся ў 90-х у адносінах да малазабяспечаных груп насельніцтва, напрыклад шматдзетных сем’яў, няпоўнаспраўных людзей, маладых спецыялістаў. Усё гэта перўтварылася ў нейкі гратэск. Ільготы забіраюцца адна з адной, рэальнай дапамогі не даецца.

У тых сферах, дзе дзяржава мусіла б клапаціцца, ёсць дэклараванне, што павінна быць падтрымка грамадзянам, паступова ў людзей адбіраюцца ўсе правы. Падаткі высокія, магчымасці зарабіць грошай няма, магчымасці атрымаць падтрымку, хто не ўпэўнены ва ўласных сілах, не мае здольнасці пракарміць сябе сам, таксама няма. Людзі фактычна знаходзяцца ў стане нявольнікаў, падначаленых, з якіх патрабуецца абсалютная паслухмянасць і выкананне задачы па матэрыяльным забеспячэнні патрэбаў дзяржаўнага апарату. Людзі абсалютна бяспраўныя ў гэтай сітуацыі.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавыс файле:

З Юрыем Губарэвічам гутарыла журналістка Марына Савіцкая.

Беларускае Радыё Рацыя