У межах Кангрэса Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП), які адбыўся ў Валенсіі, намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і каардынатар кампаніі «Кадравы Рэзерв для Новай Беларусі» Юрый Губарэвіч правёў шэраг сустрэч з украінскімі палітыкамі, у тым ліку з былым прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

Кажа Юрый Губарэвіч:
– Была велізарная колькасць сустрэчаў, у тым ліку з палітыкамі Украіны. Украіна прадстаўлена ў Еўрапейскай народнай партыі структурамі, якія ўзначальвае Юлія Цімашэнка, Віталь Клічко і Пётр Парашэнка. З імі адбыліся кароткія размовы, дыскусіі, звязаныя перад усім з вайной ва Украіне і стаўленнем Беларусі да гэтай вайны. Былі выступы на пленарным пасяджэнні Святланы Ціханоўскай, якая таксама мела магчымасць наведаць гэтае мерапрыемства. Была прынятая рэзалюцыя, якая асуджае рэпрэсіі ў Беларусі і робіць адмысловы акцэнт на рэпрэсіі ў дачыненні да рэлігійных арганізацый.
Адпаведна Юрый Губарэвіч удзельнічаў у дыскусіі «Беларусь пад ціскам: шляхі да свабоды», дзе палітык прадставіў удзельнікам Кангрэсу актуальныя выклікі, з якімі сутыкаецца Беларусь, і магчымасці для паглыблення супрацоўніцтва паміж беларускімі дэмакратычнымі сіламі і еўрапейскімі партнёрамі.
Цалкам матэрыял:




Беларускае Радыё Рацыя
Фота Юрыя Губарэвіча






