BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кааліцыя дэмсіл абмеркавала падрыхтоўку да выбараў у КР

У канцы мінулага тыдня партыйная кааліцыя дэмакратычных сіл, куды ўвайшлі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”, “Народная Грамада” і “Краіна для жыцця”, абмеркавалі падрыхтоўку да новых выбараў у Каардынацыйную раду, якія павінны прайсці ў 2026 годзе.

 Яўген Вільскі

Кааліцыя прыняла рашэнне праігнараваць чарговыя выбары, калі яны будуць праходзіць па лякалах 2024 года,  гаворыць выконваючы абавязкі старшыні партыі “Народная Грамада” Яўген Вільскі:

-Мы будуем тую ж вертыкаль, у тым ліку і па выбарах, якую мы ведаем у Беларусі. Не было ніякай дэмакратычнасці. Выбары былі неадкрытыя, непразрыстыя. З самага пачатку, як толькі стала зразумела, што мы не ідзём ні пад аднаго вядомага кандыдата, як Павел Латушка, ці ад Офіса, што мы хочам быць самастойна, у нас адразу пачаліся праблемы.

На паседжанні з удзелам 20 прадстаўнікоў ад гэтых партый выбарчая тэма аказалася надзвычай хвалюючай і актуальнай. Партыйцы спадзяюцца на агульнае абмеркаванне  ў дэмакратычным асяроддзі замежжа гэтай тэмы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя