BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кааліцыя Латушка і Рух «За Свабоду» сумесна ідуць на выбары ў КР

Сябра кааліцыі Паўла Латушкі і Руху «За Свабоду», драматург і даследчык Ельскага ўніверсітэта Андрэй Курэйчык пацвердзіў намер кааліцыі балатавацца на выбарах у Каардынацыйную Раду.

Андрэй Курэйчык
Андрэй Курэйчык

Курэйчык таксама адзначыў, што на сёння Павел Латушка застаецца адным з найбольш эфектыўных беларускіх палітыкаў у выгнанні, які здолеў вывесці беларускую тэматыку на высокі міжнародны ўзровень:

– Другі спіс павінен быць ад Паўла Латушкі. Павел Латушка – практык, працаўнік, калі штосьці гаворыць, то тое і робіць. Вялікую працу зрабіў, якая дазволіла ўзбудзіць у Міжнародным крымінальным судзе крымінальную справу супраць Лукашэнкі. Калі ён быў дырэктарам Купалаўскага тэатра, напэўна, гэта быў перыяд максімальнага расквіту тэатра. Калі ўсё будзе добра, то і я буду ў гэтым спісе.

Паводле Курэйчыка, кааліцыя плануе працягваць працу ў Каардынацыйнай Радзе і разглядае гэтыя выбары як магчымасць умацаваць прадстаўніцтва дэмакратычных сілаў Беларусі на міжнароднай арэне. Выбары чацвёртага склікання КР адбудуцца з 11 па 17 траўня.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя