BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Каардынацыйная рада падтрымала стварэнне трыбунала па агрэсіі ва Украіне

Каардынацыйная рада падтрымала стварэнне спецтрыбуналу па ваеннай агрэсіі ва Украіне. Заява з гэтай нагоды прынята па ініцыятыве фракцыі “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”.

Фота: Global Look Press

“Прынятая сёння заява <…> дае магчымасць далейшага адвакатавання і прыярытызацыі працы па пытаннях адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі”, — гаворыцца ў паведамленні КР.

Пагадненне аб стварэнні спецыяльнага трыбунала аб адказнасці за ваенную агрэсію супраць Украіны было падпісана 25 чэрвеня ў Страсбургу генеральным сакратаром Рады Еўропы Аленам Берсе і прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.