BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Каардынацыйная рада падвяла вынікі працы камісій

Каардынацыйная  рада (КР) правяла пасяджэнне, падчас якога былі прадстаўлены вынікі дзейнасці некалькіх камісій.

Кажа старшыня камісіі КР па рэформах і падрыхтоўцы пераходнага перыяду Юрый Губарэвіч:

– Праведзены аналіз наяўных прапаноў, праектаў, рэформаў і распрацаваных законапраектаў. Назапашана велізарная база, наладзілі працу з некалькімі дзейнымі пляцоўкамі. Грамадская канстытуцыйная камісія, гэта міжпартыйная платформа, рэанімацыйны пакет рэформаў для Беларусі, удзел у фармаванні стратэгіі кадравага рэзерву дзяржаўных службоўцаў.

Вынікі працы камісіі КР па адукацыі і навуцы агучыў старшыня Павел Церашковіч:

– Мы правялі чатыры слуханні па стварэнні беларускага даследчага ўніверсітэта імя Астафія Валовіча. Слуханні, стан і перспектывы развіцця беларускамоўнай адукацыі ў Літве. І гэтыя слуханні дазволілі нам павялічыць узровень каардынацыі з Аб’яднаным пераходным кабінетам і Офісам Святланы Ціханоўскай.

У завяршэнні пасяджэння прайшло прадстаўленне кандыдатаў у будучую дэлегацыю дэмакратычных сілаў у ПАРЭ. Кожны з кандыдатаў агучыў свае прыярытэты і падыходы да міжнароднага прадстаўніцтва.

Беларускае Радыё Рацыя