BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Каардынацыйная Рада прадставіла кандыдатку на новую пасаду другога віцэ-спікера

20 траўня адбылося адкрытае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай Рады, падчас якога была прадстаўлена адзіная кандыдатура на пасаду другога віцэ-спікера — Елізавета Пракопчык, прадстаўніца адной з фракцый КР.

Падчас пасяджэння прайшлі дэбаты, у якіх Елізавета Пракопчык прадставіла сваё бачанне працы на новай пасадзе:

– На пазіцыі другой віцэ-спікеркі я з большага планую сканцэнтравацца на ўнутранай працы Каардынацыйнай Рады, а таксама на знешней рэпрэзентацыі КР. З нейкіх канкрэтных крокаў я прапаную аднавіць працу над сайтам. Напісаць рэдакцыйную палітыку для медыя-аддзелу. Правесці слуханні Аб’яднанага пераходнага кабінета. Наладзіць сувязь паміж беларусамі і беларускамі і дэлегатамі КР. І дапамагчы арганізаваць наступныя выбары.

Вынікі галасавання сябраў Каардынацыйнай Рады па выбары другога віцэ-спікера будуць абвешчаныя 21 траўня. Новая пасада другога віцэ-спікера была ўведзеная ў структуры Каардынацыйнай Рады ў адказ на выклікі, звязаныя са знікненнем былой спікеркі КР — Анжалікі Мельнікавай.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя