Яны дазваляюць сумяшчаць мандат дэлегата Кардынацыйнай рады і пасаду ў Абʼяднаным пераходным кабінеце. Змяненні былі прыняты галасаваннем агульным складам. За прагаласавалі 60 дэлегатаў з 80, паведамляе прэс-служба Кардынацыйнай рады. Пункт 2.8 статута прыняты ў наступнай рэдакцыі:
«Дэлегат Каардынацыйнай рады не можа сумяшчаць пасаду прадстаўніка ці яго намесніка з правам голасу ў Абʼяднаным пераходным кабінеце з пасадамі спікера, віцэ-спікера, кіраўніка сакратарыята, кіраўніка камісіі ці сябра працоўнай групы па слуханнях АПК у Кардынацыйнай радзе».

Новую рэдакцыю статута Кардынацыйная рада пачала распрацоўваць на мінулым тыдні спецыяльна створаная працоўная група. Поўную версію дакумента абяцалі апублікаваць у пачатку ліпеня.