BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Каардынацыйная Рада пачынае фармаванне спісаў выбарчых суб’ектаў


Каардынацыйная рада з 15 па 22 красавіка пачынае фармаванне спісаў выбарчых суб’ектаў і іх верыфікацыю. 

Фота: КР

Пра тое, хто можа быць кандыдатам ад выбарчых суб’ектаў на выбарах у КР, кажа сябра выбарчай камісіі КР Алена Прыходзька:

-Не, тэрытарыяльных дакладна няма. Ёсць абмежаванні, якія пазначаныя ў саміх правілах. Асобамі ў спісе выбарчых суб’ектаў могуць быць толькі, напрыклад, грамадзяне Рэспублікі Беларусь поўнагадовыя. Хто мае беларускае паходжанне, але ўжо доўгі час пражывае за мяжой і, адпаведна, мае грамадзянства іншай краіны, то на жаль, не можа. Усё ж такі ёсць гэтае абмежаванне па грамадзянстве.

Першае пасяджэнне выбарчай камісіі Каардынацыйнай Рады адбудзецца ў пятніцу, 12-га красавіка, на youtube-канале КР а 12-й. Падчас паседжання будзе зацверджаны рэгламент працы і даты этапаў падрыхтоўкі да выбараў КР, якія пройдуць з 25-на па 27-га мая.

Лідар або лідарка спіса выбарчага суб’екта мусіць запоўніць Форму першаснай падачы заяўкі.

Цягам 48 гадзін кожны член гэтага спіса будзе абавязаны пакінуць свае дадзеныя для верыфікацыі ў адпаведнай Форме верыфікацыі выбарчага спіса.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя