BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Каардынацыйная рада стварае Арганізацыйны камітэт па выбарах

Каардынацыйная рада апублікавала Дэкларацыю пра выбары і абвясціла пра стварэнне Арганізацыйнага камітэту па выбарах. Ці могуць асобныя актывісты і прадстаўнік дыяспар увайсці ў склад аргкамітэту патлумачыў сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў:

– Удзел у аргкамітэце выбараў у Каардынацыйную раду аб’яўлены адкрытым. Склад, які сфармаваны з асноўных структур, якіх Офіс Святланы Ціханоўскай, самі прадстаўнікі Каардынацыйнай рады, спікеры ды іншыя партыі. Мы сыходзім з таго, што павінна быць максімальна шырокае прадстаўніцтва розных структур і арганізацый. У якасці самастойных прадстаўнікоў, калі вы прадстаўнік медыя ці проста актывіст, вы не нейкая арганізацыя ці аб’яднанне, якое плануе ўдзельнічаць у выбарах, то ваш голас будзе кансультацыйным. У якасці назіральніка можна ўвайсці ў аргкамітэт па выбарах КР. Таму так, форма адкрытая.

Каардынацыйная рада ў межах выбараў трэцяга склікання запрашае ўсіх прадстаўнікоў дэмакратычных сіл далучыцца да працы Арганізацыйнага камітэту. Для падачы заяўкі на ўдзел неабходна звязацца з Сакратарыятам Каардынацыйнай рады да 27 снежня 2023 г. праз форму зваротнай сувязі.

Спасылка на заяўку.

Дэкларацыя пра выбары ў КР.

Беларускае Радыё Рацыя