Станіслава Гліннік, якая часова выконвае абавязкі спікера Каардынацыйнай Рады, пракаментавала знікненне Анжалікі Мельнікавай, былой спікеркі апазіцыйнага выбарнага органа. Паводле яе слоў, сітуацыя са знікненнем Мельнікавай з’яўляецца сур’ёзнай пагрозай для дэмакратыі ў выгнанні. У рамках КР будзе створана працоўная група для рэагавання і маніторынгу гэтай сітуацыі.

Кажа Станіслава Гліннік:
-На высокім роўні займаюцца гэтай справай, таму што знікненне аднаго з твараў дэмакратычных сілаў – гэта вельмі сур’ёзная справа. Тыя факты, якія зараз ёсць, яны вельмі непакояць. Мы мусім увогуле зразумець, што адбылося. Мы спадзяемся, што будзе ўжо пэўная інфармацыя ад польскіх спецслужбаў цягам двух дзён. І тады ўжо будзем рэагаваць. Але сапраўды ствараецца працоўная група ў тым ліку дзеля абмену інфармацыяй паміж людзьмі, якія маюць гэтую інфармацыю, каб каардынавацца і глядзець увогуле, куды гэта ўсё ідзе. Але гэта не значыць, што мы спыняем працу. Усе праекты будуць працягнутыя. У любым выпадку будзем вымушаныя пераабіраць спікера КР. Мы на такіх сітуацыях будзем таксама вучыцца, як рэагаваць на крызісныя моманты.
Па словах Гліннік, найбліжэйшае адкрытае паседжанне Каардынацыйнай Рады, прысвечанае знікненню Анжалікі Мельнікавай, адбудзецца ў найбліжэйшы аўторак, 1 красавіка.
Нагадаем, што Анжаліка Мельнікава знікла 25 сакавіка, а пазней стала вядома, што яна магла вылецець у Лондан. У той самы час яе былы муж з’ехаў у Беларусь.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






