BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Каардынацыйная рада сустрэлася з Паслом Ігарам Кізімам

Украінскі пасол па асаблівых даручэннях па Беларусі Ігар Кізім з афіцыйным візітам наведаў Каардынацыйную рады.

Фота: КР

У сустрэчы прынялі ўдзел Спікер КР Андрэй Ягораў, старшыня Міжнароднай камісіі Паліна Бродзік і яе намесніца Роза Турарбекава.

Пра вынікі сустрэчы кажа Паліна Бродзік:

-Пакуль што гэта першыя азнаямляльныя сустрэчы, падчас якіх мы спрабуем зразумець у прынцыпе, якім чынам мы можам выбудоўваць далей нашыя стасункі двухбаковыя. Сустрэча адбылася ў вельмі спрыяльнай, добразычлівай атмасферы. Спадар амбасадар не падтрымлівае тую ўладу, якая сёння знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Вельмі пазітыўна ацэньвае прысутнасць беларускіх ваяроў на тэрыторыі Украіны, беларускіх валанцёраў. Украіне выгадна бачыць Беларусь дэмакратычнай краінай. Са свайго боку, мы робім і працягваем рабіць яшчэ больш, каб прадэманстраваць нашую еднасць.

Адпаведна падчас сустрэчы з украінскім Паслом было абмеркавана фармаванне трэцяга склада Каардынацыйнай рады праз прамыя выбары, як легітымная дэмакратычная альтэрнатыва выбарчай кампаніі ў Беларусі.

Цалкам гутарка ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя