Трэці склад Каардынацыйнай рады ўхваліў новы Статут. КР расказала пра пяць асноўных зменаў, але поўны тэкст Статуту апублікуюць пазней. Выбары спікера абяцаюць правесці неўзабаве, але даты не называюць.

Першае пасяджэнне Каардынацыйнай рады трэцяга склікання адбылося яшчэ 12 чэрвеня. Ужо там выявіліся вялікія супярэчнасці паміж фракцыямі. Адным з найбольш спрэчных пунктаў было сумяшчэнне мандатаў у Аб’яднаным Пераходным Кабінеце і Каардынацыйнай радзе. Гэта тычыцца Паўла Латушкі і Аліны Коўшык. Паводле новага Статута, такое сумяшчэнне дазваляецца. У Статут унеслі і іншыя змены. Да прыкладу, спікера, віцэ-спікера і сакратара будуць выбіраць простай бальшынёй галасоў.
Беларускае Радыё Рацыя






