Пасля знікнення былой спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай, орган дэмакратычных сілаў рыхтуецца да выбараў новага кіраўніка.

За пасаду спікера змагаюцца два кандыдаты — Арцём Брухан і Аляксандр Кныровіч.
Падчас анлайн-паседжання праграму прадставіў Арцём Брухан — прадстаўнік фракцыі «Каманда Латушкі і Рух «За свабоду»:
– Заснаванне пасады другога віцэ-спікера ў Каардынацыйнай радзе для шырокага прадстаўніцтва розных фракцый у кіраўніцтве Каардынацыйнай рады. Гэты пункт ужо выконваецца. Тое, што я абяцаю, я раблю. Рэгістрацыя Каардынацыйнай рады як юрыдычнай асобы ў максімальна сціснутыя тэрміны. Стварэнне бюджэтнай камісіі Каардынацыйнай рады. Падтрымка беларусаў замежжа.
Сваю праграму прадставіў прадстаўнік фракцыі «Беларусы», прадпрымальнік, былы палітвязень Аляксандр Кныровіч:
– Першае – гэта жыць за свае. Прапаную цалкам адмовіцца ад знешняга донарскага фінансавання, або хаця б паставіць яго на паўзу. Другое, мы павінны ўсё ж такі павярнуцца тварам да людзей, сканцэнтраваць 80 працэнтаў намаганняў менавіта на іх вырашэнні. Вярнуць экспертаў у Каардынацыйную раду. У нас катастрофа.
Галасаванне сярод сябраў Каардынацыйнай рады пачалося вечарам 13 траўня і працягнецца 24 гадзіны. Вынікі стануць вядомыя ўжо 14 траўня.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя